19 красавiка 2025, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вярнулі пад кантроль Днепраэнэргію і ўмацавалі пазіцыі на двух кірунках

УСУ вярнулі пад кантроль Днепраэнэргію і ўмацавалі пазіцыі на двух кірунках

За два месяцы ўкраінскія байцы ліквідавалі 51 танк у Данецкай вобласці.

Украінскі генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, які з'яўляецца камандзірам тактычнай групы на адным з кірункаў на Данбасе заявіў, што УСУ вярнулі пад кантроль сяло Днепраэнэргію. Таксама ўмацавалі пазіцыі на двух крытычных кірунках.

Як паведаміў Наеў у Facebook, камандаванне тактычнай групай дазволіла дасягнуць значных поспехаў за два месяцы, знізіўшы страты асабовага складу на 20% і вярнуўшы кантроль над населеным пунктам Днепраэнэргіяй у Данецкай вобласці.

Акрамя таго, удалося палепшыць тактычнае становішча на двух крытычных кірунках.

За гэты перыяд падраздзяленнямі групы было знішчана амаль 9500 вайскоўцаў супраціўніка, 51 танк, 166 баявых браняваных машын і 819 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, сярод якіх бронеаўтамабілі, джыпы, матацыклы, багі і квадрацыклы.

Ён адзначыў, што дзякуючы фінансавай падтрымцы міжнародных партнёраў былі перададзеныя 3433 беспілотнікі для падпарадкаваных брыгад.

Дарэчы, выкарыстоўваюцца БПЛА розных тыпаў, такіх як «Генерал Чарэшня», «Baton», «Цень», «Vyriy Pro», «Mavic 3 Pro» і «Autel MAX 4T».

Нягледзячы на поспехі, супраціўнік працягвае спробы прарыву, павялічваючы колькасць штурмавых дзеянняў і прыцягваючы больш тэхнікі і жывой сілы.

Падчас апошняга масаванага наступу на кірунку Вясёлае - Скуднае вораг задзейнічаў пяць танкаў, 14 ББМ і шэсць бронеаўтамабіляў, якія рухаліся ў чатырох калонах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках