18 красавiка 2025, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку п’яны расейскі вайсковец расстраляў чатырох таварышаў са службы

22
У Данецку п’яны расейскі вайсковец расстраляў чатырох таварышаў са службы

Аляксандр Дзееў ліквідаваў прапаршчыка, яфрэйтара і шарагоўцу.

Увечары 4 красавіка ў Данецку расейскі салдат застрэліў траіх вайскоўцаў 120-й артылерыйскай брыгады (в/ч 59361, Югра), яшчэ адзін атрымаў агнястрэльныя раненні, піша тэлеграм-канал «Дасье шпіёна».

Устаноўлена, што а 17:00 4 красавіка расейскі шараговец з гэтай брыгады Аляксандр Дзееў, знаходзячыся ў стане цяжкага алкагольнага ап'янення, без бачнай прычыны адкрыў агонь па чатырох саслужыўцах. Трое з іх - прапаршчык, яфрэйтар і шараговец, - загінулі на месцы, яшчэ адзін атрымаў агнястрэльныя раны.

Вайсковец з месца здарэння ўцёк, але потым яго злавілі, пры затрыманні параніўшы ў шыю.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках