У Францыі адбываюцца масавыя атакі на турмы
5- 15.04.2025, 19:10
- 10,600

Падрабязнасці.
У Францыі каля некалькіх турмаў уначы былі падпаленыя аўтамабілі, адзін з іх - абстраляны з аўтаматычнай зброі ў сувязі з магчымай помстай злачынцаў ураду за барацьбу з наркотыкамі. Пра гэта ў аўторак, 15 красавіка, паведаміла DW са спасылкай на прадстаўніка міністэрства юстыцыі Францыі.
Тры аўтамабілі, у тым ліку два, якія належаць супрацоўнікам турмы, падпаленыя на паркоўцы каля яе ў камуне Вільпэнт на поўнач ад Парыжа, расказала крыніца ў паліцыі. На месцы знойдзена каністра з палівам, на запісах камер відэаназірання відаць, як два чалавекі ладзяць падпал. Аўтамабілі, прыпаркаваныя каля трох іншых турмаў - адной пад Парыжам і двух на поўдні Францыі - таксама былі падпаленыя, сказала іншая крыніца.
У турме ў Тулоне, на паўднёвым узбярэжжы Францыі, на браме знойдзены 15 слядоў ад куль пасля нападу з выкарыстаннем аўтамата тыпу "Калашнікаў". У суседнім Экс-ан-Правансе каля пенітэнцыярнай установы падпалены два аўтамабілі і пашкоджаная брама ў мясцовую службу назірання за турмамі.
Уночы на 15 красавіка нападам зазналі таксама турмы ў Валансе, Німе і Нантэры, паведамілі газеце Le Figaro некалькі крыніц. У Ажэне - падпал ля школы турэмнай адміністрацыі ENAP. Непадалёк ад комплексу ў Марсэлі, дзе пражываюць супрацоўнікі міністэрства юстыцыі, таксама пашкоджаны і падпаленыя аўтамабілі.
У мінулыя месяцы міністр юстыцыі Францыі Жэральд Дарманэн і міністр унутраных спраў Францыі Бруна Рэтаё паабяцалі актывізаваць барацьбу з наркатрафікам і злачынствамі, звязанымі з абаротам наркатычных сродкаў.
"Усё гэта, падобна, было скаардынавана і відавочна звязана са стратэгіяй (урада. - Рэд.) у барацьбе з наркабандамі", - паведаміла AFP крыніца, блізкая да следства.
Дарманэн у сацсетцы X паабяцаў "цвёрды і мужны" адказ уладаў.
Як удакладніла агенцтва Reuters, у Францыі была канфіскаваная рэкордная колькасць какаіну з амерыканскіх краін.
Нацыянальная антытэрарыстычная пракуратура Францыі заявіла, што ўзяла на сябе расследаванне нападаў. Галоўная ўправа ўнутранай бяспекі DGSI Францыі таксама будзе прыцягнутая да следчых мерапрыемстваў.