16 красавiка 2025, Серада, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Войска Расеі амаль цалкам залежыць ад паставак з КНДР

4
Reuters: Войска Расеі амаль цалкам залежыць ад паставак з КНДР

Украінцы практычна раззброілі расейскія войскі.

Ад 50% да 100% набояў, якія расейскія артылерыя запускае па падраздзяленнях УСУ, былі пастаўленыя з Паўночнай Карэі.

Пра гэта пішуць «Важные истории» са спасылкай на супольнае расследаванне агенцтва Reuters і брытанскай даследчай арганізацыі Open Source Centre.

Пастаўкі зброі з КНДР у Расею пачаліся не пазней за верасень 2023 года, ім папярэднічаў візіт тады яшчэ міністра абароны РФ Сяргея Шайгу ў Пхеньян у ліпені таго ж года. Са звестак Галоўнай управы выведкі міністэрства абароны Украіны, пакет паставак уключаў 120 сістэм залпавага агню, 120 самаходных артылерыйскіх установак, 145 балістычных ракет і артылерыйскія нябоі калібру 122 мм і 152 мм. Reuters называе гэта «найбольш значнай прамой вайсковай дапамогай Расеі».

З верасня 2023-га да 17 сакавіка 2025-га расейскія грузавыя судны «Ангара», «Марыя», «Майя-1» і «Лэдзі Р» перавозілі вайсковыя грузы з порта Раджын у КНДР у расейскія парты Дунай і Усход 65 разоў. Паўночнай Карэі ішлі па чыгуначным «Мосце Дружбы» цераз раку Туманная ў Прымор'і.

Пік паставак, сем партый за месяц, прыпаў на студзень 2024 года, зараз грузавыя судны перавозяць прыкладна па тры партыі набояў на месяц.

Паводле самых сціплых падлікаў аналітыкаў, у кантэйнерах маглі перавозіцца ад 4 да 6 мільёнаў толькі артылерыйскіх набояў. Паводле ацэнкі заходніх і ўкраінскіх чыноўнікаў, якую падае Reuters, у 2024 годзе Расея самастойна зрабіла 2-2,3 млн набояў і плануе ў будучыні нарасціць аб'ёмы да 3 млн на год.

Набоі перапраўляюцца па чыгунцы на склады каля мяжы РФ і Украіны, галоўным чынам у Ціхарэцк.

ГУВ Украіны мяркуе, што КНДР забяспечвае 50% ад усіх набояў, якія выкарыстоўваюцца УС РФ у вайне.

Прыстрэлка паўночнакарэйскіх набояў ажыццяўляецца на Лужскім палігоне ў Ленінградскай вобласці, сцвярджае крыніца Reuters ва УСУ.

У 2023 годзе запасы артылерыйскіх набояў па абодва бакі фронту знясіліліся, і Украіна не змагла знайсці своечасовай падтрымкі ў заходніх супольнікаў: вытворчасці набояў у ЕЗ проста не спраўляюцца з такім аб'ёмам. Вайсковы аналітык Конрад Музыка мяркуе, што з канца 2023 года ўзброеныя сілы Расеі змаглі падтрымліваць інтэнсіўнасць абстрэлаў Украіны толькі дзякуючы КНДР. У красавіку 2024 года Уладзімір Зяленскі заявіў, што на адзін выпушчаны УСУ набой прыпадае 10 расейскіх.

З канца 2023 года Расея таксама б'е па гарадах Украіны паўночнакарэйскімі балістычнымі ракетамі KN-23 і KN-24. Першапачаткова ў гэтых ракет была нізкая дакладнасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках