У Беларусі падрыхтавалі «сюрпрыз» для сотняў тысяч матацыклістаў
20- 16.04.2025, 13:27
- 29,892

Нечаканасці пачнуцца сёння.
ДАІ Беларусі правядзе рэспубліканскую акцыю "Матацыкліст" 16-22 красавіка. Будуць выкарыстоўваць відэакамеры рэспубліканскай сістэмы маніторынгу, задзейнічаюць мотапатрулі, паведамілі ў МУС.
Цяпер у Беларусі зарэгістравана ўжо 436 тысяч матацыклаў.
“А для выяўлення тых, якія не аформленыя ў належным парадку, супрацоўнікі органаў унутраных спраў адпрацуюць населеныя пункты і аўтадарогі. Дзеянням парушальнікаў ДАІ дасць прынцыповую ацэнку”, - паведамілі ў МУС.
З пачатку года адбылося 30 ДТЗ з матацыкламі, у якіх шэсць чалавек загінулі і 30 атрымалі раненні.
У ДАІ матацыклістам нагадалі аб захаванні хуткаснага рэжыму, неабходнасці кантраляваць сітуацыю ў люстэрках, быць уважлівымі і асцярожнымі пры пераездзе з паласы ў паласу.
“Памятайце, што на матацыкле ці мапедзе неабходна рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Кіроўца і пасажыр павінны быць у зашпіленых моташаломах”, - адзначылі ў ДАІ.