16 красавiка 2025, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трох беларусаў і Mercedes на беларускіх нумарах затрымалі ў Літве

2
Трох беларусаў і Mercedes на беларускіх нумарах затрымалі ў Літве

Праз кантрабанду цыгарэт.

Каля прыватнага дома ў Ковенскім раёне Літвы 15 красавіка памежнікі затрымалі пяцярых падазраваных у суўдзеле ў кантрабандзе цыгарэт - двух грамадзян Літвы і трох беларусаў. У іх канфіскавалі больш за тры тысячы пачкаў цыгарэт, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Затрыманы 64-гадовы літовец з жонкай і трое грамадзян Беларусі - 39, 57 і 56 гадоў.

«Усе тры беларусы былі затрыманыя пры выгрузцы кантрабандных цыгарэт з аўтамабіляў на тэрыторыі сядзібы. Цыгарэты былі прывезеныя на пазадарожніках - Audi Q7, зарэгістраваным у Літве, і Mercedes Benz з беларускімі нумарамі. Аўтамабілі былі спецыяльна прыстасаваны для перавозкі кантрабанды - памежнікі выявілі ў іх патаемныя адсекі», - расказалі ў памежнай службе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках