Бэльгія выдае Украіне 150 млн еўраў
- 16.04.2025, 12:35

На аднаўленне і падтрымку крытычнай інфраструктуры.
Украіна атрымае ад Бэльгіі 150 млн. еўраў фінансавай дапамогі. Грошы пойдуць на аднаўленне і падтрымку крытычнай інфраструктуры, падрыхтоўку да зімы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Міністэрства развіцця абшчын і тэрыторый.
Як адзначаецца, ва Украіне стартаваў маштабны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі - "Бэльгійская ініцыятыва падтрымкі аднаўлення Украіны" (BE-Relieve Ukraine). Яго рэалізуе бэльгійскі ўрад праз агенцтва развіцця Enabel.
Намеснік міністра развіцця грамад і тэрыторый Канстанцін Кавальчук растлумачыў, што гэты праект - гэта не толькі тэхнічная дапамога, гэта партнёрства паміж Украінай і Бэльгіяй у сферы аднаўлення.
Бэльгійская ініцыятыва працягнецца да канца 2028 года. За гэты час Украіна атрымае ад Бэльгіі 150млн еўраў. Сярод удзельнікаў праекту - Чарнігаўская і Кіеўская вобласці, а таксама горад Кіеў.