19 красавiка 2025, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газпрам пасля санкцый канфіскаваў тэхніку ў канцэрна Bosch

8
Газпрам пасля санкцый канфіскаваў тэхніку ў канцэрна Bosch

І пачаў вырабляць нечаканую прадукцыю.

Манапаліст «Газпрам», выкарыстоўваючы канфіскаваныя ў канцэрна Bosch вытворчыя магутнасці, надумаў выпускаць лядоўні і пральныя машыны, каб хоць неяк кампенсаваць панесеныя з-за санкцый фінансавыя страты, піша «Дыялог».

Як вядома, расейскі «Газпрам», які атрымаў ад краін Захаду эканамічныя санкцыі за вайсковае ўварванне ва Украіну, панёс рэкордныя страты і страціў еўрапейскі рынак. З сітуацыі, якая склалася канцэрн знайшоў вельмі спецыфічны выхад: выкарыстоўваючы заводы, «экспрапрыяваныя» у канцэрна Bosch, ён пачаў вырабляць пралкі і лядоўні, перадае ў сваім Тэлеграм-канале Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры СНБА Украіны.

«Газпрам» змушаны заняцца выпускам лядоўняў і пралак, выкарыстоўваючы адабраныя ў нямецкага канцэрна Bosch вытворчыя магутнасці», - падкрэслілі ў ЦПД.

У той жа час падкрэсліваецца, што высокае начальства ў Маскве ўспрыняла ідэю «Газпрама» аб выпуску пралак і лядоўняў даволі скептычна. Існуе меркаванне, што новая прадукцыя расейскага газавага манапаліста без падтрымкі брэнда Bosch не будзе добра прадавацца і на яе не прыйдзе належны попыт.

Таксама аўтары ТГ-канала ЦПД адзначаюць, што пакуль крамлёўская прапаганда вяшчае з падкантрольных медыярэсурсаў аб тым, што заходнія санкцыі нібыта не толькі не шкодныя, але і нават «карысныя», найбуйнейшыя расейскія дзяржаўныя карпарацыі маюць акурат з гэтай прычыны вельмі вялікія фінансавыя праблемы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках