20 красавiка 2025, Нядзеля, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі папулярныя капсулы для мыцця

8
У Беларусі забаранілі папулярныя капсулы для мыцця

Сродак для мыцця можа сапсаваць пралку.

Дзяржстандарт унёс папулярныя капсулы для мыцця ў рэестр небяспечнай прадукцыі. Іх продаж забаранілі ў Беларусі і абавязалі выключыць тавар з крамаў.

Высветлілася, што ў прадукце перавышаняа пенаўтваральная здольнасць. Пры норме не больш за 180 мм яна склала 217 ± 6 мм.

Акрамя таго, Дзяржстандарт не выключае рызыкі бяспечнага выкарыстання мыйнага сродку ў пралках з франтальнай загрузкай. Экспэрты падкрэсліваюць, што парушэнні ўводзяць у зман спажыўцоў.

Гаворка ідзе аб водарастваральных капсулах для мыцця каляровай бялізны "Ружа" гандлёвай маркі Clouds.

Забарона на ўвоз і продаж у Беларусі гэтага мыйнага сродку набыла моц 16 красавіка. Ужо наяўныя на паліцах крам тавары павінны быць канфіскаваныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках