19 красавiка 2025, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зялёны горад ператвараюць у пустыню»

5
«Зялёны горад ператвараюць у пустыню»

Берасцейцы абураныя тым, што адбываецца ў горадзе.

У Брэсце на праспекце Машэрава, на адцінку паміж ЦУМам і гатэлем "Інтурыст", спілавалі дрэвы. Фатаграфіі ў сацсетках апублікавалі неабыякавыя берасцейцы.

Улады Берасця пакуль ніяк не каментавалі прычыну спілоўвання дрэў. Але, хутчэй за ўсё, растлумачаць гэта добраўпарадкаваннем горада.

Рэакцыя берасцейцаў у сацсетках на фота спілаваных дрэў чаканая. Яны супраць гэтага, а таксама адзначаюць, што чыноўнікі ператвараюць Берасце ў пустыню:

“Зялёны горад, дзе можна было шпацыраваць пад ценем дрэў, ператвараюць у пустыню. Каб у +35℃ было камфортна!”.

“На Савецкай дрэвы знішчылі, набярэжную рабілі - таксама шмат дрэў знішчылі, на герояў абароны [вуліцы Герояў абароны Берасцейскай цытадэлі] - таксама. Каб у тых, хто прымаў такія пастановы, дыярэя ніколі не спынялася”.

“Крык душы карэнных берасцейцаў: найміце прафесійных ландшафтных дызайнераў, якія будуць фармаваць кроны гарадскіх дрэў, а не пакідаць пяціметровыя пні з якія растуць потым дзікімі парасткамі! Якія не будуць высаджваць 30-см туі ў новабудоўлях - пад імі не схавацца ад сонца! Вярніце зялёныя дрэвы на Савецкую!”.

“Няма грошай на дызайнераў - усё на плітачнікаў сышлі”.

“Не, гэта плітачнікі «сышлі ў дызайнеры», якія пакідаюць слупы замест дрэў - почырк той жа”.

“Не шуміце, часам трэба амалоджваць, дрэвы маюць уласцівасці расці, старэць і паміраць. Бачыў клёны, каштаны маладыя высаджваюць”.

“Амалоджваць — гэта выдаляць ці падразаць сухія ці хворыя галіны. Пры аварыйным стане - зрэзаць, выкарчоўваючы пні і наўзамен саджаць маладыя дрэўцы (не ў выглядзе дубчыка, а менавіта маладыя са сфармаваным камлём). Такое рэдка ў цэнтры горада ўбачыш, акрамя, можа, "справаздачных месцаў".

"Убачыце яшчэ".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках