19 красавiка 2025, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе, што гарыць у Курску, абрынуліся перакрыцці

7
На заводзе, што гарыць у Курску, абрынуліся перакрыцці

Відэа.

У Курску плошча пажару на падшыпнікавым заводзе АПЗ-20 вырасла да 17 тыс. кв. м, паведамляе прэс-служба МНС РФ у тэлеграм-канале.

Акрамя гэтага, паводле звестак установы, часткова абрынуліся канструкцыі будынка. Цяпер колькасць супрацоўнікаў, якія працуюць на месцы, павялічылі да 100, колькасць адзінак тэхнікі – да 30.

Як паведаміў раней у гутарцы губернатар рэгіёну Аляксандр Хінштэйн, загаранне ўзнікла ўнутры цэха вырабу гуматэхнічнай прадукцыі. Спачатку супрацоўнікі спрабавалі самастойна патушыць пажар, але ў іх не атрымалася гэтага зрабіць.

Першапачаткова плошча пажару складала 1 тыс. кв. м, потым агонь распаўсюдзіўся на 10 тыс. кв. м. Паводле звестак МНС, тушэнне ўскладняюць высокая пажарная нагрузка і канструктыўныя асаблівасці будынка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках