19 красавiка 2025, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі можна будзе атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады

43
У Беларусі можна будзе атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады

Для каго скароцяць тэрміны навучання.

У Беларусі скароцяць тэрмін навучання на некаторых спецыяльнасцях у ВНУ. Пра навіны паведаміў кіраўнік галоўнай управы прафадукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў БелТА.

Змяненні закрануць не ўсіх абітурыентаў, якія будуць паступаць у 2025 годзе.

Цяпер пэўная катэгорыя навучэнцаў зможа атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады.

З гэтага года ў Мінадукацыі пастанавілі скараціць тэрмін навучання на некаторых спецыяльнасцях (іх блізу 50) для выпускнікоў каледжаў, якія паступаюць у ВНУ, але толькі на завочную форму.

«Гэта прадыктавана неабходнасцю выключэння дублявання праходжання ў ВНУ асобных дысцыплінаў, асвоеных на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Важна забяспечыць высокую якасць падрыхтоўкі спецыяліста пры больш кароткіх тэрмінах ягонага навучання», – пракаментаваў Сяргей Пішчоў.

Выбраныя праграмы скарацілі да трох гадоў.

Пры гэтым Пішчоў адзначыў, што выпускнікі каледжаў з няпрофільнымі спецыяльнасцямі не змогуць паступіць у ВНУ на скарочаную форму навучання.

Ён таксама нагадаў пра ўмову, пры якой на завочную форму могуць залічыць выпускнікоў школаў. Для гэтага ім трэба мець стаж у абранай прафесіі не меншы за 10 месяцаў.

Паводле словаў Пішчова, сёння завочная форма атрымання вышэйшай адукацыі «ў поўным аб'ёме» прызначаная для працоўнай моладзі з сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках