Трамп прадоўжыў забарону на ўваход расейскіх караблёў у амерыканскія парты
1- 16.04.2025, 21:06
- 1,712

На год.
Яшчэ на год прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадоўжыў дзеянне забароны на ўваход расейскіх караблёў у амерыканскія парты. Размова ідзе таксама пра караблі, так ці інакш звязаных з Расеяй, паведамляе Федэральны рэестр ЗША.
У дакуменце гаворыцца, што палітыка і дзеянні ўраду РФ прадаўжаюць складаць надзвычайную сітуацыю нацыянальнага маштабу, выкліканую парушэннем ці пагрозай парушэння міжнародных адносінаў Злучаных Штатаў.
«Я падаўжаю на адзін год дзеянне надзвычайнага становішча ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі і выкладзеных у пракламацыі 10371 надзвычайных паўнамоцтваў, якія тычацца рэгулявання стаянкі і руху звязаных з Расеяй судоў у партах Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў дакуменце.