«Прылёт» па брыгадзе РФ у Шуі: з'явілася відэа ўдару, знятае знутры казармы
15- 17.04.2025, 8:57
- 23,720

Ад ударнай хвалі ў будынку вылятаюць вокны і падае мэбля.
У сеціве распаўсюдзіліся кадры, як сцвярджаецца, удару дронаў па казарме 112-й ракетнай брыгады ўзброеных сіл РФ у горадзе Шуя Іванаўскай вобласці Расеі 16 красавіка, піша «Фокус».
Відэа «прылёту» па вайсковым размяшчэнні ў Шуі апублікаванае ў мясцовым Telegram-канале «Іванава. Здарэнні». Са слоў адміністратараў канала, гэтыя матэрыялы ім даслалі чытачы.

Адзначаецца, што на кадрах зафіксаваны моманты атакі беспілотнікаў на казарму. Відэа здымаюць вайскоўцы, якія падчас абстрэлу заставаліся ўнутры.
Таксама канал паказаў фатаграфіі, як сцвярджаюць падпісчыкі, зробленыя пасля ўдару па казарме ў Шуі.
На іх можна ўбачыць выбітыя вокны, абвугленыя сцены і раскіданыя па тэрыторыі абломкі.