19 красавiка 2025, Субота, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку давялося прызнаць вялікія праблемы на «Амкадоры»

8
Лукашэнку давялося прызнаць вялікія праблемы на «Амкадоры»

Раней прадпрыемства нацыяналізавалі.

Падчас «кадравай нарады» 17 красавіка Лукашэнка даручыў кіраўніку адміністрацыі Савецкага раёна Менску Аляксандру Шчаковічу «звярнуць асаблівую ўвагу» на прадпрыемства «Амкадор», паведамляе БелТА.

Дыктатар запатрабаваў у новага чыноўніка «прывесці ў прытомнасць» «Амкадор».

- З «Амкадорам» у нас вялікія праблемы, - заявіў узурпатар. - Таму трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства ў прытомнасць.

Кіраўнік яго адміністрацыі Дзмітрый Круты ўдакладніў, што праблемы ў прадпрыемства «цалкам».

Нагадаем, раней стала вядома, што прадпрыемства фактычна перайшло пад часовае вонкавае кіраўніцтва - з сакавіка 2025 года ім кіруе БелАЗ на пастанову Менгарвыканкама, якая носіць грыф «для службовага карыстання». Генеральны дырэктар «Амкадора» дзейнічае на падставе даверанасці, выдадзенай БелАЗу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках