Нямеччына перадала вайсковую дапамогу Украіне
3- 17.04.2025, 16:48
- 3,392

У яе ўвайшлі ракеты да IRIS-T і дроны Vector.
Урад Нямеччыны ў чацвер, 17 красавіка, абнавіў спіс вайсковай дапамогі Украіне. У яго ўвайшлі тры САУ Zuzana, ракеты для IRIS-T і боепрыпасы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўрад Нямеччыны.
У пераліку ўказана, што Украіна атрымала ад Нямеччыны шэсць браняваных рамонтна-эвакуацыйных машын Bergerpanzer 2.
Таксама былі перададзеныя чатыры машыны Kinetic Defence Vehicles – гэта ўдасканалены варыянт новай сістэмы абароны ад беспілотнікаў. Раней СМІ паведамлялі, што Украіне будзе пастаўлена канфігурацыя, узброеная кулямётам M134D калібру 7, × 51 мм.
Тэхніка:
- 3 155-мм САУ «Zuzana»;
- 4 машыны размінавання WiSENT 1;
- 66 бронемашын MRAP FFG;
- 3 машыны для памежнікаў;
Дроны:
- 10 надводных дронаў Sonobot 5;
- 70 выведвальных БПЛА Vector;
- 150 ударных дронаў HF-1.
БК і зброя:
- ракеты да ЗРК IRIS-T SLM і SLS;
– 917 ПТРК RGW 90;
- 3 769 вінтовак G3;
- 800 штурмавых вінтовак MK 556; 800 штурмавых вінтовак MK 556;
- 27000 155-мм артнабояў;
- 38000 патронаў да ЗП Gepard;
- БК да танкаў Leopard 2;
- 1 000 122-мм набояў.
Іншае:
- 41 наземны радар;
- 2 мінныя плугі;
- 92 інфрачырвоныя біноклі
- 187 лазерных далямераў;
- 150 000 турнікетаў;
- 1 300 спальных мяшкоў;
- 55 падводных скутараў;
- запасаў часткі для БРЭМ Bergerpanzer 2.