20 красавiка 2025, Нядзеля, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыяліст па авіяцыі расказаў, у чым асаблівасць вырабу ракет для Patriot

4
Спецыяліст па авіяцыі расказаў, у чым асаблівасць вырабу ракет для Patriot

Толькі дзве краіны зараз выпускаюць гэтыя ракеты - ЗША і Японія.

Спецыяліст па авіяцыі расказаў, у чым складанасць вырабу ракет для ЗРК Patriot, якія збіваюць балістыку над Украінай.

Так, вядучы навуковы спецыяліст украінскага Дзяржаўнага музея авіяцыі імя Антонава, кандыдат гістарычных навук Валерый Раманенка адзначыў, што гэта вельмі складаная ракета.

- Там ёсць да сотні рухавікоў. Адзін - асноўны і па перыметры - тры дзясяткі мікрарухавікоў. Антыракеты збіваюць балістычныя цэлі метадам наўпроставага трапляння ракеты ў ракету. Для гэтага яна павінна быць звышманеўранай. Для звышманеўранасці перпендыкулярна да восі ракеты на ёй усталяваныя некалькі дзясяткаў аднаразовых маленькіх рухавікоў, якія проста даюць імпульс, каб ракета, калі ляціць па нейкім кірунку, ссунулася для больш дакладнага паражэння, - распавёў эксперт.

Агулам, на думку Раманенкі, асноўныя кампаненты комплексу - станцыю кіравання, радар, ракеты - у цяперашніх варунках ва Украіне, калі ўкраінскія прадпрыемствы актыўна абстрэльваюцца расейцамі, вырабляць немагчыма.

І нават калі казаць аб зборцы ракет дзесьці ва Украіне, то трэба, па-першае, атрымаць кампаненты для яе ад ЗША, па-другое, знайсці нейкае аддаленае месца для будаўніцтва з нуля якое адпавядага прадпрыемства.

Раманенка адзначыў, што толькі дзве краіны зараз выпускаюць гэтыя ракеты - гэта ЗША і Японія. Абедзве краіны на 30% павялічылі выпуск гэтых ракет, але на сітуацыю з украінскай СПА гэта не ўплывае, бо пакуль ЗША не жадаюць даваць нам ракеты, а Японія не можа, бо там паводле канстытуцыі не маюць права экспартаваць усе сістэмы ўзбраення.

Разам з тым Раманенка кажа, што хоць у нас і ёсць зараз пытанне аб магчымасці папаўняць запасы «балістычных» ракет для амерыканскіх ЗРК Patriot, спісваць гэтыя комплексы з баявога складу нашых УСУ рана. Ён дадаў:

- Думаю, што нейкую колькасць ракет нам змогуць перадаць хаўруснікі са складоў. Бо Нямеччына рыхтуецца наладзіць выпуск гэтых ракет.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках