20 красавiка 2025, Нядзеля, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмовіліся аднаўляць авіязносіны з Расеяй

5
ЗША адмовіліся аднаўляць авіязносіны з Расеяй

Пра гэта паведаміў памочнік Пуціна Юры Ушакоў.

ЗША адмовіліся ад расейскай прапановы аднавіць непасрэдныя авіязносіны паміж краінамі і настойваюць, што гэтаму павінна папярэднічаць перамір'е ва Украіне. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 1" у чацвер паведаміў памочнік Пуціна Юры Ушакоў.

"Амерыканцы пакуль мяркуюць, што трэба дабіцца нейкіх зрухаў на ўкраінскім трэку, а потым толькі ўжо весці размову пра авіязносіны, хоць мне ўяўляецца, што гэта была б цалкам лагічная пастанова", — сказаў Ушакоў.

Ён дадаў, што таксама няма зрухаў у пытанні перамоваў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. “Размова пра гэта ідзе, пра гэтую тэлефонную размову. Пакуль дамоўленасць не дасягнутая», - сказаў Ушакоў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ЗША і Еўразвяз закрылі неба для расейскіх авіякампаній, а ў адказ Масква ўвяла аналагічныя забароны для перавозчыкаў з 36 краін, патрабуючы спецыяльнага дазволу ад Расавіяцыі або МЗС.

Аднавіць пералёты расейская дэлегацыя ўпершыню прапанавала ЗША падчас перамоваў у Стамбуле 27 лютага. Гэтае ж пытанне абмяркоўвалася ў пачатку красавіка, калі ў Вашынгтон лётаў кіраўнік Расейскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў. «Фактычна ідзе актыўная праца ў аднаўленні непасрэдных авіязносін», - казаў Дзмітрыеў пасля перамоваў са спецпасланнікам Трампа Стывенам Уіткофам.

27 сакавіка новы пасол Расеі ў ЗША Дарчыеў заявіў, што плануе "прадметна заняцца" пытаннямі аднаўлення авіязносін паміж краінамі і спрашчэння візавых працэдур для грамадзян. Ён сцвярджаў, што практычная праца ў гэтым напрамку ўжо пачалася і "ўзяла добры тэмп, які можна і трэба нарошчваць".

Кіраўнік Дзярждэпа Марка Рубіа неўзабаве пасля візіту Дзмітрыева ў Вашынгтон заявіў, што "нічога не чуў" пра планы вярнуцца да непасрэдных пералётаў паміж РФ і ЗША. "Не ведаю, хто будзе лятаць, калі так шмат расейцаў пад санкцыямі", - дадаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках