20 красавiка 2025, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына выключыла Беларусь з мерапрыемстваў да 80-годдзя заканчэння Другой святовай вайны

10
Нямеччына выключыла Беларусь з мерапрыемстваў да 80-годдзя заканчэння Другой святовай вайны

Амбасадараў РФ таксама выключылі.

Нямецкі парламент выключыў паслоў Расеі і Беларусі са спіса запрошаных на спецыяльнае пасяджэнне 8 траўня, прысвечанага 80-годдзю заканчэння Другой святай вайны. Пра гэта паведаміў прадстаўнік заканадаўчага органа, якога цытуе Reuters 17 красавіка.

Адзначаюць, што ў Нямеччыне разглядаюць ролю Расеі ў вызваленні Еўропы ад нацысцкага тэрору, улічваючы, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін абапіраўся на Другую святовую вайну, каб апраўдаць сваё поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Спікер Бундэстага ў заяве, якая тлумачыць гэты крок, спаслаўся на ацэнку федэральнага ўрада.

"Гэтая ацэнка прывяла да таго, што паслы Расейскай Федэрацыі і Беларусі сярод іншых не былі запрошаны", - сказаў ён.

У артыкуле дадалі, што прадстаўнікі іншых амбасадаў далучацца да нямецкіх заканадаўцаў на мерапрыемстве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках