20 красавiка 2025, Нядзеля, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запусцяць беспілотнае таксі

2
У Менску запусцяць беспілотнае таксі

Калі?

У Менску хутка можа з'явіцца робатаксі. Запусціць яго хоча "Яндэкс".

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы прадстаўнікоў расейскага тэхнагіганта з беларускім прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.

Размова пра тыя самыя аўтамабілі з дадатковым абсталяваннем на даху, якія ўжо ездзяць па вуліцах Расеі, Ізраіля і ЗША. Галоўная асаблівасць такіх таксі - адсутнасць кіроўцы.

Дакладных тэрмінаў і падрабязнасцяў пра рэалізацыю праекта пакуль не прадставілі.

Прэм'ер, аднак, падкрэсліў, што "Яндэкс" для яго - гэта "ў меншай ступені таксі", а таму гаворка зайшла і пра магчымасці кампаніі ў сферы штучнага інтэлекту.

Так, у блзкай будучыні беспілотны транспарт можа звязаць Менск і гарады-спадарожнікі.

А яшчэ карпарацыя гатовая дапамагаць тым, хто жадае атрымаць дадатковы заробак у таксі праз паслугі ў арэндзе аўта, абсталяванага прыладай максімальнага кантролю стану кіроўцы.

Тэставанне беспілотных аўтамабіляў ад "Яндэкса" пачалося ў Татарстане яшчэ ў 2018 годзе.

У кастрычніку 2023-га робатаксі запусцілі на чарнаморскім узбярэжжы Сочы, з гэтага ж года сэрвіс працуе ў Маскве.

Першы час ШІ-машыны суправаджалі іншыя аўтамабілі з аператарам, які можа здзейсніць экстраны прыпынак аддалена.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках