19 красавiка 2025, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ сарвалі маштабны наступ РФ на Пакроўскім кірунку

3
УСУ сарвалі маштабны наступ РФ на Пакроўскім кірунку

Знішчана больш за 100 адзінак тэхнікі і дзве сотні акупантаў.

Сёння, 17 красавіка, расейскія войскі здзейснілі масаваны штурм у раёне Пакроўска на ўсходзе Украіны, аднак украінскія абаронцы паспяхова адбілі атаку і нанеслі ворагу значныя страты. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, асноўны ўдар агрэсара прынялі на сябе байцы 14-й брыгады УСУ і 117-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны. Дзякуючы своечасовай падрыхтоўцы да магчымага наступу ўкраінскія абаронцы змаглі цалкам ліквідаваць ударную групу ворага.

«Знішчаныя 115 адзінак расейскай тэхнікі, 200 акупантаў ліквідаваныя, яшчэ 30 – параненыя. Гэта магутная праца нашых Сілаў абароны. Шчыра дзякую кожнаму, хто стаіць на абароне краіны», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Таксама Зяленскі расказаў, што напярэдадні вечарам Расея спрабавала рушыць наперад у Запарожскім кірунку. У выніку контрдзеянняў украінскіх падраздзяленняў вораг страціў яшчэ 80 чалавек забітымі і 117 параненымі. Акрамя таго, было знішчана блізу 40 адзінак тэхнікі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гэтыя спробы могуць быць часткай больш маштабнай стратэгіі Расеі, якая рыхтуецца да серыі нападаў па розных кірунках – ад Сумшчыны і Харкаўшчыны да Запарожскай вобласці і ўсходу краіны. Паводле ягоных словаў, такія дзеянні чарговы раз пацвярджаюць патрэбу сістэмнай падтрымкі Украіны з боку міжнародных партнёраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках