Sky Sports: Анчалоці пакіне «Рэал» пасля фіналу Кубка Гішпаніі
- 17.04.2025, 20:16
- 3,056

Мадрыдскі клуб напярэдадні вылецеў з Лігі чэмпіёнаў.
Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці, верагодна, пакіне клуб пасля фіналу Кубка Гішпаніі 26 красавіка і можа ўзначаліць каманду Бразіліі яшчэ да заканчэння сезону, піша Sky Sports.
«Рэал» напярэдадні вылецеў з Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы ў чвэрцьфінале лонданскаму «Арсеналу», а ў чэмпіянаце Гішпаніі адстае ад лідаркі «Барселоны» на чатыры балы.
Пасля паразы «Арсеналу» Анчалоці дапусціў, што клуб можа замяніць яго, і гэта можа адбыцца сёлета ці налета, калі ў італьянца скончыцца кантракт.
Італьянец працаваў у «Рэале» ў 2013–2015 гадах і вярнуўся ў клуб у 2021-м, пасля чаго перамог з мадрыдцамі 11 трафеяў.
Усяго на рахунку Анчалоці ў «Рэале» тры Лігі чэмпіёнаў і Суперкубкі УЕФА, дзве перамогі ў чэмпіянаце, Кубку і Суперкубку Гішпаніі і на клубным чэмпіянаце свету.