19 красавiка 2025, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі: Упершыню амерыканцы, украінцы і еўрапейцы селі за адзін стол

5
МЗС Францыі: Упершыню амерыканцы, украінцы і еўрапейцы селі за адзін стол
Жан-Наэль Баро

Сустрэча ў Парыжы - гэта дыпламатычны поспех.

Перамовы ЗША, Украіны і Еўропы ў Парыжы. Што вядома

Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро назваў сустрэчы, якія адбыліся ў Парыжы ў чацвер, 17 красавіка, дыпламатычным поспехам Францыі.

Пра гэта паведамляе ЕП.

Пасля перамоў у Парыжы з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і ЗША міністр сказаў, што гэтая сустрэча з'яўляецца «дыпламатычным поспехам» Францыі.

«Гэта дыпламатычны поспех Францыі, бо ўпершыню амерыканцы, украінцы і еўрапейцы селі за адзін стол», - адзначыў Баро.

Са слоў кіраўніка МЗС, сустрэчы былі вельмі важнымі, бо «гаворка ідзе пра рух да нашай агульнай мэты: міру».

«А для таго, каб гэта адбылося, мы мусім працягваць дыялог. Амерыканцы імкнуцца скончыць гэтую вайну», - заявіў міністр, дадаўшы, што амерыканцы «слухаюць» і хочуць спынення агню.

Раней Умераў паведаміў аб першай сустрэчы ў Парыжы - з прадстаўнікамі краін «кааліцыі ахвочых».

У ёй, з яго слоў, узялі ўдзел дарадца ў нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Францыі Эмануэль Бон, дарадца прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Джонатан Паўэл і дарадца канцлера Нямеччыны Енс Плетнер.

17 красавіка прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыняў спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Віткафа і дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіё, пасля чаго адбыўся працоўны абед у Елісейскім палацы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках