19 красавiка 2025, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: У Трампа з'явілася нагода для спаборніцтва з Пуціным

WSJ: У Трампа з'явілася нагода для спаборніцтва з Пуціным

Размова ідзе аб уплыве на краіну-гіганта ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Навіна аб тым, што Расея імкнецца размясціць свае самалёты ў Інданэзіі, хоць і была пазней зняпраўджаная, нясе ў сабе пагрозу, якую адміністрацыі Дональда Трампа не варта ігнараваць, піша аглядальнік Wall Street Journal Грэг Шэрыдан.

«Па-першае, ЗША наўрад ці перамогуць у стратэгічным, вайсковым, эканамічным ці тэхналагічным спаборніцтве з Кітаем, калі ў іх не будзе моцнай пазіцыі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Па-другое, альянс Кітая і Расеі зараз мацнейшы, чым калі-небудзь, і ён становіцца ўсё больш глабальным», - гаворыцца ў артыкуле.

Інданэзія з'яўляецца краінай-гігантам Паўднёва-Усходняй Азіі - яе насельніцтва меншае толькі за Індыю, Кітай і ЗША. Пры гэтым, як і Індыя, Інданэзія стратэгічна неразборлівая - яна падпісала абаронную дамову з Аўстраліяй, але Расея з'яўляецца яе найбуйным вайсковым пастаўшчыком, адзначае WSJ.

У той жа час лідар Кітая Сі Цзіньпін раней здзейсніў турнэ па В'етнаме, Малайзіі і Камбоджы ў рамках намаганняў па набыцці вайсковай прысутнасці і ўплыву ва ўсім рэгіёне. Пры гэтым выведка ЗША і Аўстраліі прымае як факт, што Пекін хоча мець вайсковую базу ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна.

Вайсковая прысутнасць Кітая, цяпер дапоўненая Расеяй, пагражае сілам ЗША ў рэгіёне і павялічвае здольнасць Пекіна запалохваць, прымушаць і ўплываць на іншыя краіны. Для амерыканскіх хаўруснікаў, такіх як Аўстралія, гэта кепскія навіны, як і для ЗША, адзначае выданне:

«Пры гэтым Інданэзія - самая вялікая краіна ў гэтым рэгіёне, і яе ўплыў быў істотным. Для Вашынгтона страціць гэты ўплыў было б трагічна, непатрэбна і небяспечна. Але гэта зрабіла б Расею – і Кітай – вельмі шчаслівымі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках