Портнікаў расказаў, як Трамп пакараў Пуціна за чарговую адмову ад замірэння
9- 18.04.2025, 12:35
- 19,264

Нечаканая версія чарговага вітка перамоў аб замірэнні.
Пуцін чарговы раз не пагадзіўся на замірэнне, прапанаванае Трампам, адправіўшы Уіткафа назад ЗША ні з чым, заявіў Віталь Портнікаў. Калі б Пуцін пагадзіўся на замірэнне 11 красавіка, то 12-га Трамп не падпісаў бы працяг санкцый, раней прынятых Байдэнам.
Як піша «Диалог», пра гэта Віталь Портнікаў распавёў падчас размовы з Маркам Фейгіным.
Палітычны аглядальнік выказаў нечаканую версію чарговага вітка перамоў аб замірэнні: «Трамп падпісвае ўсе гэтыя бессэнсоўныя ўказы, збіраючы журналістаў, робячы з гэтага шоў, а тут таксама вельмі важны ўказ, працяг санкцый супраць Расеі, мемарандум. Ён бы мог таксама ўсіх сабраць, а ён увогуле пра гэта ні слова не сказаў. Ён стараўся, каб яго пастанова прадоўжыць гэтыя санкцыі яшчэ на год прайшла незаўважанай, хаця давайце скажам адразу: гэта азначае, што да красавіка 2026 года пра ўсякія новыя эканамічныя дамоўленасці ЗША і Расеі можна забыцца і пра ўсякія пастановы ў скасаванні санкцый супраць Расеі можна забыцца, бо Трамп прадоўжыў надзвычайнае становішча. Гэтае ж надзвычайнае становішча, і я не ўпэўнены, што ён яго можа датэрмінова скасаваць».
«Уіткаф прылятаў апошні раз да Пуціна з дзвюх прычын. Першы чыннік: ён разлічваў растлумачыць Пуціну, што трэба дамаўляцца ўжо сёння. Калі б Пуцін пагадзіўся на спыненне агню, Трамп мог бы 12 красавіка не падоўжыць надзвычайнае становішча. 11 красавіка Уіткаф быў у Маскве, а 12-га Трамп падпісаў свой мемарандум, гэта значыць, Пуцін павінен быў даць Трампу хаця б нешта, каб Трамп яго не падаўжаў», - выказаў меркаванне Віталь Портнікаў.