20 красавiка 2025, Нядзеля, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У войску РФ у Херсонскай вобласці пачаўся бунт

11
У войску РФ у Херсонскай вобласці пачаўся бунт

Салдаты адмаўляюцца ад кантрактаў.

На тэрыторыі Херсонскай вобласці вайскоўцы 80-й асобнай мотастралковай брыгады РФ масава адмаўляюцца падпісваць новыя кантракты на далейшую службу ў войску. Пра гэта паведаміў партызанскі рух «Атэш» праз свой Telegram-канал.

З іх звестак, пераважная большасць байцоў не хоча заставацца ў зоне актыўных баявых дзеянняў.

«Людзі вельмі знясіленыя, маральна надламаныя і пазбаўленыя матывацыі. Пастаянныя страты сярод асабовага складу і поўная абыякавасць кіраўніцтва ператварылі службу ў суцэльнае выпрабаванне нават для тых, хто раней дэманстраваў лаяльнасць», - адзначаюць у руху.

У сувязі з гэтым у падраздзяленні створаная камісія для высвятлення прычын масавых адмоў ад падаўжэння кантрактаў. У той жа час рыхтуюцца дакументы аб магчымым пакаранні каманднага складу, дадаюць партызаны.

У сваю чаргу прадстаўнік Украінскага добраахвотніцкага войска Сяргей Братчук заявіў, што жаўнеры Расеі зноў спрабуюць высадзіцца на астравах і стварыць плацдармы для далейшага прасоўвання на правы бераг Херсоншчыны.

Аднак, ён пацвердзіў, што нягледзячы на тое, як вораг спрабуе атакаваць, ён мае вялізныя праблемы - эвакуацыю не праводзяць.

«Вельмі шмат 200-х застаюцца на астравах, застаюцца і 300-я, якія пасля таксама ператвараюцца ў 200-х. Праз гэта маральны стан акупацыйных войскаў застаецца нізкім. Аднак яны вымушаныя ісці ў штурмы - таму што гэта расейцы, якія па-ранейшаму гатовыя быць гарматным мясам», - рэзюмаваў прадстаўнік Украінскага добраахвотніцкага войска ў эфіры тэлеканала «Эспрэса».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках