Лукашысты зладзілі хапун у Койданаве
12- 18.04.2025, 14:56
- 12,336

Частка затрыманых - людзі з суседніх дамоў з адной вуліцы.
У Койданаве ў апошнія дні адбываюцца затрыманні і ператрусы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Нагодай для іх сталі пратэсты 2020 года.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ператрусы і затрыманні тычацца ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту - людзям інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Са слоў відавочцаў, гараджан сапраўды пераследуюць паводле гэтага артыкула, частка затрыманых - людзі з суседніх дамоў з адной вуліцы.
Паведамляецца, што падставай для пераследу сталі «пратэстныя» фатаграфіі і відэа, праз якія ідэнтыфікуюць удзельнікаў акцый.
"Вядома аб прыкладна пяці затрыманых, дакладная колькасць людзей, якія трапілі пад пераслед, высвятляецца", — паведаміла "Вясна".