The Hill: Удзел Кітая ў вайне ва Украіне — крок да анэксіі Тайваня
5- 18.04.2025, 15:17
- 5,302

Выведчык расказаў аб таемнай стратэгіі Пекіна.
Кітай адпраўляе салдат ва Украіну, каб падрыхтавацца да ўварвання на Тайвань. Грамадзяне КНР удзельнічаюць у вайне на баку РФ са згоды Пекіна, заявіў былы выведчык Рычард Фішэр.
Аб гэтым піша The Hill 17 красавіка.
На думку выведчыка, атрыманы досвед можа істотна ўзмацніць кітайскае войска ў выпадку спробы захопу Тайваня.
Нядаўна Кітай сабраў вакол Тайваня найбольшую колькасць ваенна-марскіх суднаў за ўвесь год.
"Камуністычная партыя імкнецца да непасрэднага досведу на полі бітвы ва Украіне, каб праінфармаваць сваё Народна-вызваленчае войска аб будучых войнах", – адзначыў Рычард Фішэр з Цэнтра міжнароднай ацэнкі і стратэгіі ў Вашынгтоне.
Для кітайскіх салдат украінскае поле бою "прапануе самую яркую і жорсткую эвалюцыю рэвалюцыйнай бітвы паміж беспілотнай зброяй і сістэмамі электроннай барацьбы, накіраванымі супраць яго".
Цалкам верагодна, што кітайскія афіцэры робяць больш, чым проста назіраюць і паведамляюць Кітаю. Яны таксама могуць даваць парады расейскім вайскоўцам. Урэшце Кітай з самага пачатку падтрымліваў вайсковыя намаганні Расеі, як піша выданне.