Названы 10 самых надзейных недарагіх аўтамабіляў з прабегам
2- 18.04.2025, 16:11
- 5,506

Гэтыя мадэлі вельмі рэдка выходзяць з ладу.
Для шматлікіх кіроўцаў надзейнасць з’яўляецца важным крытэрам пры выбары аўтамабіля. На шчасце, надзейнымі бываюць не толькі дарагія прэміяльныя мадэлі, але і недарагія аўта.
У выданні SlashGear назвалі 10 самых надзейных аўтамабіляў з прабегам, якія можна купіць на другасным рынку ў ЗША менш як за 8 000 даляраў. Са слоў экспэртаў, гэтыя мадэлі вельмі рэдка выходзяць з ладу.
Спіс быў складзены на аснове даследаванняў JD. Power. У выданні супаставілі сярэдні кошт аўтамабіляў на другасным рынку з іх ацэнкамі надзейнасці.
10 самых надзейных аўтамабіляў з прабегам да 8000 даляраў:
Scion xD (2012 года выпуску)
Chevrolet Malibu (2012 года выпуску)
Chevrolet Volt (2011 года выпуску)
Buick Lucerne (2011 года выпуску)
Cadillac DTS (2011 года выпуску)
Toyota Corolla (2012 года выпуску)
Toyota Camry (2012 года выпуску)
Toyota Prius (2011 года выпуску)
Honda Fit/Jazz (2011 года выпуску)
Honda CR-V (2011 года выпуску)
Honda CR-V быў адзіным красоверам у гэтым спісе. Экспэрты з JD. Power ацанілі надзейнасць мадэлі 2011 года выпуску на 90 са 100 балаў.
Таксама ў спіс патрапіў электрамабіль Chevrolet Volt. Гэта даволі танная мадэль, але яна апынулася больш надзейнай за шматлік даражэйшых канкурэнтаў. Апроч цалкам электрычнай мадыфікацыі даступная і гібрыдная версія гэтага аўтамабіля.