19 красавiка 2025, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярнае ў беларусаў марское ўзбярэжжа прызналі непрыдатным для пляжнага адпачынку

9
Папулярнае ў беларусаў марское ўзбярэжжа прызналі непрыдатным для пляжнага адпачынку

Пляжныя зоны не адпавядаюць нарматывам бяспекі.

Узбярэжжа расейскай Анапы непрыдатнае для пляжнага адпачынку, паведаміла кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова. Паводле ейных слоў, пляжныя зоны не адпавядаюць нарматывам бяспекі для арганізацыі курортнага адпачынку, перадае ТАСС.

Пляжныя зоны ў Анапе і Цямруцкім раёне не адпавядаюць нарматывам бяспекі для далейшай арганізацыі курортнага адпачынку. Разам з тым пітная вада, прадукты харчавання і якасць атмасфернага паветра ў гэтых рэгіёнах адпавядаюць патрабаванням бяспекі, паведаміла Папова.

— 141 пляж Анапы і 9 пляжаў Цямрука на сённяшні дзень не адпавядаюць паводле ўзроўню забруджвання санітарна-гігіенічным нормам, і на сённяшні дзень не могуць быць скарыстаны для летніх аздараўленчых кампаній і не могуць быць скарыстаны для рэкрэацыйных мэт. Але разам з тым у гэтай зоне якасць пітной вады, якасць прадуктаў харчавання і атмасфернага паветра адпавядаюць усім патрабаванням. І зона рэкрэацыі можа быць выкарыстана без выкарыстання пляжа і марской вады, - сказала расейская чыноўніца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках