У Польшчы ўпершыню жанчына стала пілотам знішчальніка F-16
12- 18.04.2025, 17:38
- 3,890

Яна прайшла падрыхтоўку ў ЗША.
Польскі міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што ўпершыню ў гісторыі краіны жанчына стала пілотам знішчальніка F-16.
Дагэтуль за штурвалам знішчальніка F-16 у польскіх ВПС сядзелі толькі мужчыны. Цяпер гэта мяняецца - да элітнай групы пілотаў гэтых самалётаў далучылася першая жанчына. Яе імя з меркаванняў бяспекі не выдаюць.
«Важная навіна для нашых ВПС і ўсіх Узброеных сіл Польшчы - першая жанчына стала пілотам самалёта F-16! Жанчына-афіцэр служыць на 32-й тактычнай авіябазе ў Ласках. Яна прайшла падрыхтоўку ў ЗША і ўжо можа пілатаваць нашыя знішчальнікі. Шчыра віншую!» – напісаў Касіняк-Камыш.
Ён дадаў, што яшчэ адна жанчына-пілот праходзіць падрыхтоўку на 31-й базе ў Кшэсінах.
F-16 Fighting Falcon - адзін з самых сучасных і найбольш вядомых шматцэлевы знішчальнік у свеце. Машына, вырабленая амерыканскай кампаніяй Lockheed Martin, ужо шмат год з'яўляецца асновай паветраных сіл шматлікіх краін, у тым ліку Польшчы.
Сёння на ўзбраенні ВПС краіны знаходзяцца больш за 40 самалётаў F-16. Яны дыслакуюцца на дзвюх асноўных базах: у Ласках і Кшэсінах. Краіна эксплуатуе гэтыя самалёты з 2006 года.
Ważna wiadomość dla naszych sił powietrznych i całych Sił Zbrojnych RP – pierwsza kobieta została pilotem samolotu F-16! Pani oficer służy w 32. Bazie Lotnictwa Taktycznego w Łasku. Szkolenie odbyła w USA i może już pilotować nasze myśliwce. Wielkie gratulacje! 👏 Kolejna pani… pic.twitter.com/vVkd9iWwwf
— Władysław Kosiniak-Kamysz (@KosiniakKamysz) April 18, 2025