19 красавiка 2025, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта па-хрысціянску - дапамагчы»: Зяленскі пасля ўдару па Харкаве звярнуўся да ЗША

21
«Гэта па-хрысціянску - дапамагчы»: Зяленскі пасля ўдару па Харкаве звярнуўся да ЗША

Прэзідэнт Украіны заклікаў ЗША дапамагчы ва ўмацаванні супрацьпаветранай абароны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі чарговым разам звярнуўся да ЗША з заклікам дапамагчы ва ўмацаванні супрацьпаветранай абароны пасля ўдару Расеі па Харкаве, у выніку якога пацярпелі больш за 100 чалавек. Аб гэтым ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.

Зяленскі адзначыў, што ў выніку расейскага ўдару пашкоджаны звычайныя жылыя дамы, дадаўшы, што "трэба быць сволаччу і пагарджаць жыццём, каб наносіць такія ракетныя ўдары па звычайным горадзе - у Вялікую пятніцу, напярэдадні Вялікадня".

"І калі мы звяртаемся да партнёраў, перш за ўсё да Злучаных Штатаў, па сістэмы "Пэтрыёт" і ракеты да іх, якія могуць абараніць ад гэтага расейскага зла - ад крылатых ракет, ад балістыкі, - мы звяртаемся па абарону, якую заслугоўвае кожны народ", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле ягоных слоў, “гэта па-хрысціянску - дапамагчы. Асабліва калі ёсць такая магчымасць – дапамагчы”.

“І не павінна быць такога, што нейкі тэрарыст чамусьці можа пазбягаць наступстваў, хаця гэтак жа знішчае жыцці, як і іншы. Расея заслугоўвае як мінімум жорсткіх санкцый, якія з'яўляюцца адплатай за ўсё тое, што яна робіць”, - мяркуе Зяленскі.

Нагадаем, раніцай 18 красавіка расейцы ўдарылі балістычнымі ракетамі з касетным начыннем па Харкаве. На гэты момант вядома пра аднаго загінулагаі 103 пацярпелых, восем з якіх - дзеці.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках