19 красавiка 2025, Субота, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы дамагліся справядлівасці ў ААН

12
Беларусы дамагліся справядлівасці ў ААН

Праз сем гадоў пасля падачы зваротаў.

Камітэт ААН у правах чалавека прыняў не зусім звычайную пастанову – аб'яднаў 16 падобных скаргаў беларусаў і прызнаў: Беларусь масава парушае правы сваіх грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў. Пастанова, якая тычыцца забаронаў мірных сходаў у 2018–2019 гадах, была прынятая яшчэ 20 сакавіка, паведамляе «Гомельская Вясна».

У 2018–2019 гадах чыноўнікі ў Беларусі забаранілі правядзенне мірных сходаў як мінімум у 22 розных гарадах краіны. Неабыякавыя грамадзяне, падаючы заяўкі на правядзенне пікетаў, імкнуліся звярнуць увагу на парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў.

Пасля шматлікіх адмоваў у беларускіх судах 17 чалавек падалі скаргі ў Камітэт ААН у правах чалавека – адзіны на той момант міжнародны механізм абароны, даступны для беларусаў.

Скаргі падаваліся ад імя гомельскіх актывістаў праваабаронцам Леанідам Судаленкам, а таксама віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым і праваабаронцам з Барысава Алегам Мацкевічам.

Камітэт вызначыў, што забароны на правядзенне мірных сходаў ва ўсіх выпадках не былі неабходнымі і суразмернымі, і такім чынам парушылі правы заяўнікаў. Дзяржава не змагла даказаць, што абмежаванне свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў было апраўданым у рамках міжнароднага права.

Пастанова, прынятая ў Жэневе, абавязвае Беларусь кампенсаваць 17 сваім грамадзянам штрафы і судовыя выдаткі, панесеныя ў сувязі з незаконным абмежаваннем іх правоў, а таксама прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў сферы правоў чалавека.

Акрамя таго, Беларусь абавязана цягам 180 дзён падаць камітэту інфармацыю пра выкананне пастановы, апублікаваць яе і забяспечыць шырокае распаўсюджванне на афіцыйных мовах краіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках