19 красавiка 2025, Субота, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ рыхтуе магутны адказ Пуціну на 9 траўня

4
ЕЗ рыхтуе магутны адказ Пуціну на 9 траўня

Кіеў стане цэнтрам дыпламатыі.

9 траўня ў Кіеве пройдзе сустрэча міністраў замежных справаў Еўрапейскага Звязу. У гэты дзень ва Украіне будуць адзначаць Дзень Еўропы. Мерапрыемства стане дыпламатычнай процівагай ваеннаму параду ў Маскве.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро. Да гэтага еўрапейскія чальцы ўраду планавалі сустрэцца ў Львове, аднак пасля месца змянілі.

У той самы час у Расеі 9 траўня будуць праводзіць парад з нагоды 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне. Урад Пуціна разаслаў запрашэнне лідарам Кітая, Індыі і Бразіліі, а таксама прадстаўнікам еўрапейскіх краінаў – Славакіі і Сербіі.

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас ужо папярэдзіла еўрапейскіх лідараў пра наступствы ўдзелу ў маскоўскіх святкаваннях.

– Было выразна абмеркавана, і пра гэта гаварылі розныя краіны-чальцы: любы ўдзел у парадах або святкаваннях 9 траўня ў Маскве не будзе ўспрыняты еўрапейскім бокам легкадумна, беручы да ўвагі, што Расея сапраўды вядзе поўнамаштабную вайну ў Еўропе, – падкрэсліла Калас.

Паводле ейных словаў, Еўразвяз не хоча бачыць ніводную краіну Еўропы сярод запрошаных на ўрачыстасці Пуціна ў Маскве. ЕЗ ужо даў указанне краінам-кандыдаткам устрымацца ад удзелу ў маскоўскіх мерапрыемствах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках