На МКАД сутыкнуліся адразу шэсць аўто
1- 18.04.2025, 21:44
- 5,656

Аварыя патрапіла на відэа.
Шэсць аўтамабіляў сутыкнуліся на кальцавой дарозе ў Менску, паведамілі ў ДАІ Менска.
Здарэнне адбылося 18 красавіка блізу 16.25. Паводле звестак інспектараў, у раёне 6-га кіламетра ўнутранага кольца адбылося сутыкненне шасці легкавых аўтамабіляў: Land Rover, Audi, Lada, Mercedes і двух Renault.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.