Андрэй Макарэвіч паставіў на месца расейскага прапагандыста
11- 19.04.2025, 20:55
- 33,856

Пасля пытанняў аб выступах у РФ.
Расейскі музыкант Андрэй Макарэвіч, які выступае супраць вайны ва Украіне, паставіў на месца расейскага журналіста, які надакучаў яму пытаннямі аб РФ. Лідар групы «Машына часу» рэзка адказаў расейцу пасля ягоных пытанняў аб выступах артыста ў краіне-агрэсары, піша УНИАН.
Відэа з удзелам выканаўцы распаўсюдзіў Telegram-канал "Горш і не скажаш". У роліку знакамітасць абвяшчае, што плануе выступіць у Кіеве пасля завяршэння вайны. Ва Украіне ён хацеў бы даць маштабны канцэрт, а вось для расейцаў Макарэвіч спяваць больш не хоча.
«Я абяцаў даць шалёны канцэрт у Кіеве пасля заканчэння вайны, так. Аб мірных перамовах я нічога не казаў. А вось у Расеі не дам», - падкрэсліў Макарэвіч.
Як вядома, раней артыст называў расейцаў, якія фанацеюць ад Пуціна і ягонай палітыкі, што «дзярмом, што падцгваецца». Падобна, медыйшчыка не задаволіў такі адказ спевака, праз што ён наважыў папракнуць яго за стаўленне да расейцаў. Ён сказаў музыку, што ён не хоча выступаць у РФ, бо яму нібыта сорамна перад расейскай аўдыторыяй за свае выказванні. Доўга не думаючы, Макарэвіч проста паслаў журналіста, тым самым яшчэ раз пацвердзіўшы сваю пазіцыю.
Спявак падкрэсліў, што ягоныя погляды не змяніліся, а стаўленне да жыхароў тэрарыстычнай краіны, якія падтрымліваюць вайну дагэтуль застаецца негатыўным.
Франтмэн «Машыны часу» спытаў імя расейца, пасля чаго сказаў: «Міхаіл, ідзіце нах*й».
Адзначым, што ў 2022 годзе Макарэвіч з'ехаў у Ізраіль. Ён яшчэ ў 2014 годзе выступіў супраць анэксіі Крыма і крывавай палітыкі Крамля. Праз публічную падтрымкі Украіны яго ўнеслі ў спіс «іншаагентаў» у РФ.