19 красавiка 2025, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вобраз Кадафі трывала засеў у галаве Пуціна»

5
«Вобраз Кадафі трывала засеў у галаве Пуціна»

Кіраўніка Крамля ахапіла параноя.

Палітолаг, выкладчык КНУ ім. Тараса Шаўчэнкі Пятро Аляшчук пракаментаваў сітуацыю вакол перамоў ЗША і РФ.

«Пуцін тактычна можа пагадзіцца на пэўныя дамоўленасці са Злучанымі Штатамі, але толькі для таго, каб «развесці апанента», падмануць яго. Таму Пуцін проста будзе вадзіць Трампа за нос, каб дэманстратыўна паказаць яго слабасць», - падкрэсліў ён у інтэрв'ю Главреду.

Эксперт кажа пра тое, што з амерыканцамі Пуцін не дамовіцца яшчэ і таму, што перакананы, што амерыканцы «мараць яго забіць і, такім чынам, адхіліць ад улады, як яны зрабілі, напрыклад, з Кадафі».

«Пуцін увесь час кажа пра Кадафі – відавочна, вобраз Кадафі трывала засеў у яго галаве, што і фармуе пуцінскую параною. У тым, што адбылося з Кадафі, Пуцін вінаваціць ЗША - маўляў, Кадафі паверыў амерыканцам, пайшоў з імі на ўгоду, і вось што з ім адбылося. Таму Пуцін будзе вадзіць Трампа за нос», - дадаў Аляшчук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках