Кангрэсмэн-рэспубліканец пабываў на перадавой ва Украіне і падпісаў набой для Пуціна
8- 19.04.2025, 14:05
- 5,792

Пасланне было дастаўленае сапраўды ў цэль.
Амерыканскі кангрэсмэн з Рэспубліканскай партыі Браян Фіцпатрык пабываў на перадавой ва Украіне. Аб гэтым ён напісаў у Facebook 18 красавіка.
«Для мяне было вялікім гонарам даставіць вельмі «асабістае» пасланне [нелегітымнаму прэзідэнту краіны-агрэсаркі РФ] Уладзіміру Пуціну з перадавой ля расейскай мяжы. Адзіныя дэталі, якімі можна падзяліцца, - гэта тое, што пасланне было дастаўленае дакладна ў цэль», - паведаміў амерыканскі палітык. На набоі, як відаць на апублікаваным відэа, было напісана: «Мір праз сілу».
Фіцпатрык таксама падзяліўся ўражаннямі візіту на перадавую. Паводле яго слоў, тэрыторыя, дзе ён знаходзіўся, раней была лесам, які цалкам спалілі расейцы. Акупанты займаюцца бязладным спальваннем і разбурэннем мірных раёнаў, дадаў ён. «Яны завальваюць вас целамі, артылерыяй без асаблівага роздуму», – апісаў стыль вядзення вайны РФ палітык.