Салаўёў выдаў абсалютна вар'яцкую ідэю
16- 19.04.2025, 14:22
- 16,254

Нават госці ў студыі прапагандыста ўспрынялі яе са здзіўленнем.
Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў выдаў новую «ідэю» аб тым, што Львоў і Івана-Франкоўск - «выдатныя кітайскія гарады», піша УНІАН.
У эфіры сваёй прапагандысцкай праграмы, фрагмент якой з'явіўся ў сеціве, крамлёўскі рупар размроіўся, што Расея забярэ сабе ўсю тэрыторыю Украіны, акрамя заходніх абласцей. Львоўскую і Івана-Франкоўскую вобласці ён «прапанаваў» акупаваць Кітаю.
«Сваю частку (Украіны - УНІАН) мы забіраем. А Львоў - выдатны кітайскі горад. Не? Не падабаецца Львоў кітайскі? Мне вельмі падабаецца. Дарэчы, Івана-Франкоўск...Русінаў прэч, а на іх зямлі кітайцы», - выдаў Салаўёў.
Варта адзначыць, што госці ў студыі ўспрынялі са здзіўленнем, ківаючы галавой, што не згодныя з такой «ідэяй».
