Расейскія вайскоўцы праігнаравалі «велікоднае перамір'е» Пуціна
1- 19.04.2025, 20:19
- 5,024

Асабліва актыўна баявыя дзеянні працягваюцца на ўсходнім адрэзку фронта.
Войска РФ не прытрымліваецца заяўленага Крамлём "велікоднага перамір'я" і працягвае абстрэльваць пазіцыі УСУ. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацбяспекі і абароны Украіны (ЦПД СНБА) Андрэй Каваленка.
«На ўсіх кірунках расейцы працягваюць весці агонь, як і раней. Больш за ўсё - на Усходзе», - напісаў ён у сваім Тэлеграм-канале.
Паводле яго пераканання, расейцы толькі малююць з сябе "міратворцаў", а напраўду вядуць інфармацыйную аперацыю, "працягваючы страляць без прыпынку". На думку Каваленкі, мэта заключаецца ў тым, каб абвінаваціць Украіну ў зрыве перамір'я.
Аб парушэнні расейцамі ўласнага ж «перамір'я» паведамляе вайсковец УСУ з пазыўным «Алекс», які вядзе тэлеграм-блог пад назвай «Афіцэр+».
«Нам толькі што пазіцыю некалькі ствалоў разносілі вельмі шчыльна. [Нічога] сабе перамір'е», - піша ён.