Экспэрт патлумачыў, што крыецца за пастановай Пуціна абвясціць «перамір'е»
1- 19.04.2025, 21:37
- 10,458

Ёсць два элементы, на якія разлічвае Расея.
Аляксандр Мусіенка агучыў прычыны, якія прымусілі Пуціна абвясціць «перамір'е»: «Падобна на тое, што, нягледзячы на ўсю расейскую браваду і федэральную прапаганду, Крэмль вельмі ўсхваляваны магчымасцю таго, што ЗША здольныя выйсці з перамоўнага працэсу. Іх вельмі гэта пачало хваляваць. Чаму? Ёсць два элементы, на якія разлічвае Расея як мінімум зараз. Першы элемент: Расея зацікаўлена хаця б у частковым скасаванні санкцый. Другая прычына - гэта тое, што яны зацікаўлены ў тым, што зараз ёсць вялікі попыт на рэдказямельныя металы і карысныя выкапні ў ЗША».
Як піша «Дыялог», пра гэта Аляксандр Мусіенка распавёў на сваім YouTube-канале.
Вайсковы эксперт паспяшаўся растлумачыць украінцам, што крыецца за пастановай Пуціна абвясціць «перамір'е»: «Пытанне гатоўнасці еўрапейскіх краін да скасавання санкцый уздымалася амерыканцамі, і яны прасілі аб тым, каб еўрапейцы разгледзелі такую магчымасць. Відавочна, што гэтае пытанне ўздымалася, і яно можа быць адным з памкненняў, праз якое Расея будзе згаджацца на спыненне агню, гэта тое, што Захад будзе гатовы да частковай адмены санкцый. Што значыць адмена санкцыяў? Гэта пракладанне шляху да інвестыцыйных праектаў, каб заходзілі амерыканскія грошы ў Расею ў здабычу карысных выкапняў і агульную прадпрымальніцкую дзейнасць».
«Калі б ЗША выйшлі з перамоўнага працэсу, то ніякай адмены санкцыяў і інвестыцыяў у праекты Крамля ім бы і не снілася, не бачыць ім гэтага. Відавочна, што менавіта праз гэта расейцы згаджаюцца. Другое - гэта тое, што не ўдалося ЗША ў поўнай меры пераканаць Еўропу і прымусіць іх патэнцыйна адмовіцца ад падтрымкі Украіны і пайсці на істотныя саступкі Расеі», - растлумачыў Аляксандр Мусіенка.