20 красавiка 2025, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША плануюць новую сустрэчу Уіткафа з прадстаўнікамі Расеі

1
ЗША плануюць новую сустрэчу Уіткафа з прадстаўнікамі Расеі
СТЫВЕН УІТКАФ

Каб пераканаць іх далучыцца да рамачнага пагаднення пра спыненне вайны ва Украіне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа плануе новую сустрэчу спецпасланніка Стывена Уіткафа з прадстаўнікамі Расеі, каб пераканаць іх далучыцца да рамачнага пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы тэлеканала расказалі, што рамачнае пагадненне прадугледжвае спыненне агню ўздоўж лініі фронту, ЗША таксама гатовыя прызнаць кантроль Расеі над анэксаваным Крымам. Іншыя дэталі не прыводзяцца.

Раней агенцтва Bloomberg пісала са спасылкай на крыніцы, што, паводле прапановы, акупаваныя расейскімі войскамі тэрыторыі Украіны застануцца пад кантролем Масквы. Пагадненне таксама прадугледжвае змякчэнне санкцый супраць Расеі ў выпадку доўгага спынення агню.

Прапановы ЗША былі прадстаўленыя ўкраінскаму і еўрапейскаму бакам на сустрэчы ў Парыжы 17 красавіка. Іх таксама перадалі расейскаму боку – падчас тэлефоннай размовы паміж дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа і міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Некаторыя элементы рамачнай дамовы плануецца дапрацаваць на сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў Украіны і еўрапейскіх краінаў, якая пройдзе ў Лондане на наступным тыдні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках