Некаторым беларусам прыпыняць выплаты пенсій і дапамог з ліпеня
5- 20.04.2025, 13:02
- 4,970

У Гарадзенскім аблвыканкаме расказалі, каго гэта закране.
У камітэце працы, занятасці і сацыяльнай абароны Гарадзенскага аблвыканкама расказалі, для каго прыпыняць выплаты пенсій і сацыяльных дапамог з ліпеня 2025 года. Так, закране гэта тых, хто атрымлівае выплаты ў безнаяўнай форме і ў каго няма базавага рахунку ў банку, піша «Телеграф».
«Важна! Пры адсутнасці на 1 ліпеня 2025 г. базавага рахунку пералік сацыяльнай выплаты прыпыняецца. Аднаўленне выплаты - толькі пасля адкрыцця базавага рахунку і паступлення інфармацыі аб нумары базавага рахунку ў орган (арганізацыю) сацабароны», - сказана на сайце камітэта працы, занятасці і сацабароны Гарадзенскага аблвыканкама.
У ведамстве пералічылі, якія сацыяльныя выплаты, што пераводзяцца праз банк, будуць пералічваць толькі на базавыя рахункі з 1 ліпеня 2025-га:
пенсіі,
дапамогі на дзяцей, якія назначаюцца органамі сацабароны,
дапамогі ў беспрацоўі і іншыя выплаты ад цэнтра занятасці,
дапамогі па догляду за непрацаздольнымі,
дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога,
выплаты людзям, якія кагосьці даглядаюць, у замяшчаючай сям'і,
выплата на блізнят,
матэрыяльная дапамога да школы.
Тым, у каго няма базавага рахунку ў пэўных банках (будуць пазначаныя ніжэй), трэба перааформіць існы (разліковы) рахунак у базавы. Гэта бясплатна.
Базавы рахунак - банкаўскі рахунак у беларускіх рублях, з уладальніка якога не бяруць плату за аперацыі, уключаныя ў базавыя ўмовы абслугоўвання. Гэта залічэнне і зняцце грошай, аплата тавараў і паслуг праз сістэму АРІП, расказалі ў Гарадзенскім аблвыканкаме. З поўным пералікам паслуг можна азнаёміцца ў банку, дзе адкрыты рахунак.
Саўмін зацвердзіў матэрыяльную дапамогу да Дня перамогі не толькі ветэранам. Каму з беларусаў паабяцалі ад 1500 да 5000 рублёў?
Вось спіс банкаў, дзе можна адкрыць базавы рахунак або перааформіць існы на базавы:
Белаграпрамбанк,
Беларусбанк,
Белзнешэканомбанк (Банк БелЗЭБ),
Белгазпрамбанк,
Белінвестбанк,
Банк Дабрабыт,
МТБанк,
Прыёрбанк,
Сбер Банк.
У пытаннях змянення правілаў пералічэння сацвыплат на рахункі ў банках Гарадзенскі аблвыканкам параіў звяртацца ва ўправу (аддзел) працы, занятасці і сацыяльнай абароны па месцы жыхарства.