Палонны расеец адкрыта расказаў, навошта прыехаў на вайну ва Украіну
4- 20.04.2025, 14:41
- 6,582

Падрыхтоўка заняла ўсяго два тыдні.
Байцы 4-га батальёна брыгады УСУ «Спартан» захапілі ў палон чарговага расейскага акупанта, піша УНІАН.
Відэа допыту расейца яны выклалі ў сацсетцы. Са слоў палоннага, ён надумаў пайсці ваяваць супраць украінцаў, каб пазбегнуць заключэння ў сябе на радзіме, а заадно і зарабіць грошай.
«34-гадовы жыхар Самарскай вобласці падпісаў кантракт у лютым гэтага года падчас знаходжання ў СІЗА. Пайшоў ваяваць, каб зарабіць грошай і пазбегнуць крымінальнага пакарання за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў», - гаворыцца ў паведамленні.
Пасля 2-тыднёвай падрыхтоўкі акупанта адправілі на вайну ва Украіну. Ён атрымаў заданне заняць пазіцыю і весці назіранне.
У «Спартане» адзначылі, што акупант заданне паспяхова праваліў і трапіў у палон, каб папоўніць «абменны фонд».