30 красавiка 2025, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамічную палітыку Трампа не ўхваляюць 55% амерыканцаў

17
Эканамічную палітыку Трампа не ўхваляюць 55% амерыканцаў

Апытанне.

Эканамічную палітыку Трампа ўхваляюць 43% амерыканцаў, не ўхваляюць 55%, паведамляе CNBC. Гэта найгоршы паказчык за ўвесь час яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта ў 2017–2021 гадах і пачатку 2025-га.

Увядзенне Трампам маштабных тарыфаў ухваляюць 49% амерыканцаў, яго палітыку для зніжэння інфляцыі – 37%, а дзеянні, накіраваныя на скарачэнне выдаткаў федэральнага ўрада, – 45%. Агулам дзеянні Трампа на пасадзе прэзідэнта ўхваляюць 44% рэспандэнтаў.

Як адзначае CNBC, апытанне паказала, што аптымізм наконт стану эканомікі ЗША, які суправаджаў перавыбранне Трамп на другі тэрмін, знік, і цяпер усё больш амерыканцаў вераць, што стан эканомікі будзе пагаршацца.

Пры гэтым прадстаўнікі працоўных прафесій, якія адыгралі ключавую ролю ў перамозе Трампа на выбарах у лістападзе 2024 года, па-ранейшаму станоўча ацэньваюць кіраванне эканомікай Трампам, але колькасць незадаволеных вырасла на 14 пунктаў у параўнанні з сярэднім паказчыкам падчас яго першага прэзідэнцкага тэрміна.

Сярод адэптаў Рэспубліканскай партыі, ад якой абіраўся Трамп, 76% рэспандэнтаў падтрымліваюць яго эканамічную палітыку, тады як 83% дэмакратаў выступаюць супраць.

Сярод тых, хто верыць, што палітыка прэзідэнта станоўча паўплывае на эканоміку, 27% думаюць, што на гэта спатрэбіцца год ці больш. Аднак 40% тых, хто негатыўна ставіцца да палітыкі прэзідэнта, гавораць, што яна шкодзіць стану эканомікі ўжо зараз.

Трамп у пачатку абвясціў аб увядзенні маштабных мытаў для прыкладна 211 краін і тэрыторый. Праз тыдзень ён абвясціў аб 90-дзённай паўзе па ўвядзенні маштабных тарыфаў, для ўсіх краін, акрамя Кітая, захаваецца базавая мыта ў суме 10%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках