5 траўня 2025, панядзелак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВПС Паўднёвай Карэі прыпынілі амаль усе палёты

2
ВПС Паўднёвай Карэі прыпынілі амаль усе палёты

Што адбылося.

Вайскова-паветраныя сілы Паўднёвай Карэі прыпынілі палёты амаль усіх сваіх самалётаў пасля таго, як лёгкі штурмавік KA-1 выпадкова скінуў два гарматныя кантэйнеры і пустыя паліўныя бакі, паведамляе Yonhap.

Са слоў прадстаўніка ВПС, пасля інцыдэнту была прынятая пастанова абмежаваць палёты да раніцы аўторка, 22 красавіка, за выключэннем тых самалётаў, якія праводзяць выведвальныя аперацыі або знаходзяцца ў рэжыме падвышанай гатоўнасці.

Чакаецца, што гэты крок закране супольныя з ЗША паветраныя вучэнні Freedom Flag, якія пачаліся 17 красавіка. Паводле інфармацыі штаба ВПС, у манеўрах, якія працягнуцца да 2 траўня, задзейнічаныя амаль 1100 вайскоўцаў і 90 самалётаў, уключаючы паўднёвакарэйскія знішчальнікі F-35A, F-15K і KF-16, амерыканскія F-16 і F-35B, а таксама беспілотнікі MQ-1 і M9-1. Яны, як чакаецца, адновяцца ўдзень 22 красавіка.

Начальнік штаба вайскова-паветраных сіл генерал Лі Ён Су правядзе ў панядзелак, 21 красавіка, нараду з камандзірамі для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні.

Паводле звестак Yonhap, штурмавік КА-1 страціў два гарматныя кантэйнеры і два пустыя паліўныя бакі падчас вучэнняў 18 красавіка над Пхёнчханам, прыкладна за 125 км на ўсход ад Сеула. Пацярпелых і разбурэнняў няма.

На пошукі былі накіраваныя верталёт HH-60 і амаль 270 вайскоўцаў. Яны выявілі кантэйнеры ў горным раёне ў павеце Ёнволь правінцыі Канвандо. Разам з імі выпалі кулямёт і 500 набояў калібру 12,7 мм.

У ВПС папрасілі прабачэння перад грамадзянамі за тое, што адбылося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках