Трамп павіншаваў амерыканцаў з Вялікаднем
6- 20.04.2025, 18:27
- 1,642

Прэзідэнт паабяцаў зрабіць Амерыку «большай і больш рэлігійнай».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў амерыканцаў з Вялікаднем.
«Мы разам зробім Амерыку большай, лепшай, мацнейшай, багацейшай і больш рэлігійнай, чым яна калі-небудзь была», – напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.
Гэта заява падобная з лозунгам «Зробім Амерыку зноў вялікай» (Make America Great Again, MAGA), які выкарыстоўвае Трамп.