Пяскоў: Пуцін не даваў каманд аб працягу «Велікоднага перамір'я»
4- 20.04.2025, 19:42
- 4,088

Нягледзячы на абвяшчэння перамір'я, на фронце Расея парушае сваё ж абяцанне.
«Велікоднае перамір'е» скончыцца апоўначы 21 красавіка. Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не даваў каманд па яго працягу, паведаміў яго спікер Дмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
Журналісты пацікавіліся ў яго, ці скончыцца перамір'е ў ноч на 21 красавіка, як 19 красавіка паведаміў Пуцін, ці можа ён быць працягнуты.
"Іншых каманд не было", – адказаў Пяскоў.