20 красавiка 2025, Нядзеля, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Чэхіі аб «перамір'і» Пуціна: Гэта як галадаць паміж сняданкам і абедам і таемна есці цукеркі

1
Кіраўнік МЗС Чэхіі аб «перамір'і» Пуціна: Гэта як галадаць паміж сняданкам і абедам і таемна есці цукеркі
Ян Ліпоўскі

Ян Ліпоўскі высмеяў абвешчанае расейскім дыктатарам «велікоднае перамір'е».

Кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпоўскі высмеяў абвешчанае расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным «велікоднае перамір'е», якога Расея не прытрымліваецца.

«Гэта ўсё роўна, што галадаць паміж сняданкам і абедам і таемна есці цукеркі. Мы бачым, што напады працягваюцца. Украіна паведамляе, што было некалькі нападаў, таму абвешчанае такім чынам перамір'е - гэта хутчэй медыйны трук, чым рэальнасць», - сказаў Ліпаўскі, паведамляе CNN Prima news.

Кіраўнік МЗС Чэхіі таксама выказаў сумнеў, што Расея хоча скончыць вайну, нагадаўшы, што яна адмаўляецца згаджацца на 30-дзённае спыненне агню, на якое пагадзілася Украіна.

«Пуцін ніколі на гэта не пагаджаўся і стаў высоўваць іншыя ўмовы. Трэба глядзець на рэальнасць, а не на словы», - сказаў міністр.

Ліпаўскі дадаў, што калі б Расея не хацела вайны, яна б яе не пачынала.

«Таму на гэты момант адзіны шанец заключаецца ў тым, каб Украіна змагла паспяхова абараніцца, каб Расея не змагла дасягнуць сваіх мэт у вайсковым плане. Мы бачым, што ім не ўдалося знішчыць Украіну за тры гады. Але магчыма, што ўзнікне сітуацыя, калі Расея будзе гатова весці перамовы аб спыненні агню», - падсумаваў кіраўнік МЗС Чэхіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках