У Беларусі ліквідавалі трансмежны пажар
- 20.04.2025, 20:26
- 1,096

Агонь напярэдадні перакінуўся з тэрыторыі Украіны.
У Беларусі ліквідавалі трансгранічны лясны пажар, які напярэдадні перакінуўся з тэрыторыі Украіны на землі Мілошавіцкага лясгаса. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паводле інфармацыі ведамства, агнём аказаліся ахопленыя дзясяткі гектараў ляснога фонду. Дакладная плошча пацярпелай тэрыторыі ўдакладняецца.
У тушэнні пажару бралі ўдзел сілы не толькі Мілошавіцкага лясгаса, але і суседніх лесагаспадарчых устаноў: Лельчыцкага, Ельскага, Калінкавіцкага, Мазырскага досведнага лясгаса і Нараўлянскага спецлясгаса. Акрамя таго, да ліквідацыі агню далучыліся ратавальнікі Лельчыцкага раённага аддзела ў надзвычайных сітуацыях.
Усяго на месцы працавала 20 адзінак тэхнікі і 70 чалавек.
У Мінлясгасе падкрэслілі, што дзякуючы зладжанай працы леснікоў і ратавальнікаў распаўсюджванне агню ўдалося аператыўна спыніць.